Ад 1 верасьня 2004 г., па ініцыятыве Instytutu
Genetyki Roślin PAN (Інстытута Гэнэтыкі і Расьлін ПАН) i фірмы (IGR) DuPont
-Poland , у супрацы з Centralnym Ośrodkiem Badania Odmian Roślin Uprawnych
(COBORU) (Цэнтральным Асяродкам Дасьледваньня Разнавіднасьцяў Культурных
Расьлін), Instytutem Ochrony Roślin (IOR) (Інстытутам Аховы Расьлінаў),
а таксама Uniwersytetem Rzeszowskim (UR) (Жэшаўскім Унівэрсытэтам), дзейнічае
System Prognozowania Epidemii Chorób (SPEC) (Сыстэма Прагназаваньня Эпідэміі
Хвароб). Гэта першая ў Польшчы сыстэма прагназаваньня пагрозы рапсу з
боку сухой гнілі капустных – адной з найбольш небясьпечных хваробаў гэтай
расьліны ў Польшчы і на сьвеце. Падставай сыстэмы ёсьць дасьледваньне
канцэнтрацыі мехаватых спораў хваробных грыбоў (Leptosphaeria maculans
i L. biglobosa) у паветры. Галоўнай крыніцай паражэньня расьлін рапсу
зьяўляюцца мехаватыя споры гэтых двох відаў грыбоў і таму назіраньне пэрыяду
іх паўставаньня гэта важны элемэнт у прыманьні рашэньня ў дачыненьні да
лячэньня хваробы.
Сыстэма кіруецца да земляробаў – вытворцаў рапсу, дарадчых
службаў, расьлінаводаў, фірм, якія займаюцца распаўсюдам сродкаў аховы
расьлінаў, а таксама студэнтаў і навуковых працаўнікоў, якія кіруюць дасьледчыцкімі
працамі ў сфэры фітопаталёгіі i аховы расьлінаў. Сыстэма SPEC фінансуецца
кампаніяй DuPont -Poland. Выкарыстаньне дадзеных бясплатнае.
Нашая сыстэма дынамічна разьвіваецца. У 2004 годзе назіраньне
канцэнтрацыі спораў вялося ў пяці пунтах у цэнтральнай і заходняй Польшчы.
У 2005 годзе сыстэма SPEC павялічылася на пяць новых пунктаў назіраньня
і ахапіла сваім абсягам усходнюю частку краю. Апрача таго, ад 1 верасьня
2005 г., у трыдцаці двах лякалізацыях на абшары ўсёў краіны вядуцца дадатковыя
назіраньні стану сьпеласьці пладоў грыбоў (pseudothecia), якія выклікаюць
хваробу. Сыстэма SPEC гэта актуальна найбольшая сыстэма назіраньня сухой
гнілі капустных у сьвеце.
Дзеяньне сыстэмы SPEC гэта вынік супрацоўніцтва IGR PAN,
DuPont Poland, а таксама наступных інстытутаў: Цэнтральны Асяродак Дасьледваньня
Разнавіднасьцяў Культурных Расьлін (COBORU), Інстытут Аховы Расьлінаў
(IOR), Жэшаўскі Унівэрсытэт (UR), Сельскагаспадарчая Акадэмія ў Познані
(AR), Інстытут Вырошчваньня, Угнойваньня i Глебазнаўства (IUNG), а таксама
некалькіх асяродкаў сельскагаспадарчага дарадзтва (ODR) і двох сельскагаспадарчых
кампаній: „Arenda” у Харбеліне (Апальшчына) і „Agro Fundusz Mazury” у
Драгошах (Мазуры). Сыстэма працуе пад патранатам Krajowego Zrzeszenia
Producentow Rzepaku (KZPR) (Дзяржаўнага Зьвязу Вытворцаў Рапсу).
|