Сухая Гніль Капустных гэта адна з найбольш разпаўсюджаных хваробаў рапсу ў Польшчы і на сьвеце. Прычынай хваробы зьяўляюцца два віды грыбоў з роду Leptosphaeria:

  • Leptosphaeria maculans
  • Leptosphaeria biglobosa

Гэтыя грыбы маюць конідыяльную стадыю Phoma lingam.
Найчасьцей расьліны рапсу затручваюцца ў восеньскі пэрыяд, праз зароднікі мехавой стадыі (аскаспоры). Зароднікі тыя, паўстаюць у плодаваньні называемых псэўдатэцыямі, на рэштках рапсавай саломы з папярэдняга гадаўлянага сэзону. Пасьля пранікненьня вонкі з плодаваньняў, аскаспоры могуць перамяшчацца з ветрам і затручваць расьліны ў радыюсе некалькіх кілямэтраў ад месца, у якім знаходзіўся асяродак затручваньня. Стверджана, што плодаваньні са сьпелымі зароднікамі лопаюцца выключна тады, калі ўступаюць у кантакт з кроплямі дажджу, што робіць магчымым прарастаньне зароднікаў на паверхні мокрых лістоў. Зароднікі конідыяльнай стадыі (пікнідыяспоры) P. lingam становяць прычыну паўторнага затручваньня тых жа, альбо суседніх расьлінаў. Гэтыя зароднікі пераносяцца на кароткія адлегласьці ў кроплях дажджу. Пасьля пранікненьня ў расьліну, грыб калянізуе тканкі лістоў i перарастае да сьцябла . Узмацненьне сымптомаў і шкоднасьць хваробы залежаць ад часу затручваньня і тэмпа росту грыба ў тканках расьліны. Від L. maculans уважаецца за найбольш шкодны, паколькі затручвае падставу сьцябла, што вядзе да перарваньня правадных вязак i абміраньне ўсёй расьліны; часта ўжо ў пэрыяд квітненьня. Від L. biglobosa выклікае вялікія плямы на сьцябле, але затручваньне тканак вельмі паверхнаснае. Мэтай грыбабойных апэрацый ёсьць затрыманьне павялічваньня патагену ў тканках ліста i запабягненьне пранікненьня грыба ў сьцябло рапсу. Паколькі затручваньне расьлін наступае пераважна восеньню, ахоўныя апэрацыі належыць правесьці ў восеньскі пэрыяд.